Медыцынскія тэсты сведчаць аб атручэнні Навальнага, заявілі спецыялісты клінікі «Шарытэ» ў Берліне, дзе лечыцца расійскі апазіцыянер, паведамляе DW.

На думку нямецкіх медыкаў, у расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, прывезенага на лячэнне ў берлінскую клініку «Шарытэ», выяўленыя прыкметы атручэння. Клінічныя даследаванні сведчаць аб інтаксікацыі арганізма субстанцыяй з групы інгібітараў халінэстаразы. Дакладнае рэчыва можа быць названа ў ходзе далейшых абследаванняў. Па паведамленні лекараў, стан Навальнага застаецца сур'ёзным, але смяротнай небяспекі няма.

Аляксею Навальнаму 20 жніўня стала дрэнна ў самалёце, на якім ён ляцеў з Томска ў Маскву. Апазіцыянера на хуткай адвезлі ў мясцовую бальніцу. Ён быў шпіталізаваны ў непрытомным стане і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Апазіцыянера ў коме раніцай 22 жніўня даставілі ў Берлін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0