Фота Надзеі Бужан
Дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў апублікаваў у фэйсбуку чарговы пост. Ён пра забастоўкі.
«Асобная тэма пра заклікі да забастовак. Тыя, каму раптам захацелася пакіраваць краінай, мабыць, павінны хоць нешта разумець у эканоміцы. І зноў адны пытанні. Перш за ўсё, ці патлумачылі яны людзям, што спыненне прадпрыемстваў — гэта не толькі зніжэнне заробкаў, страта рынкаў і закрыццё вытворчасцяў, беспрацоўе, падзенне рубля і рост цэн?»
«Хто і што будзе казаць тым, хто страціў працу, калі ў іх каля дома зачыніцца бюджэтная паліклініка ці школа, а бліжэйшая толькі ў іншым раёне і яна ўжо перапоўненая? У нейкі дзень удвая вырасце камуналка і ніхто тыднямі не будзе вывозіць смецце з двара. Затым скароцяць мясцовы РАУС, на вокнах першых паверхаў жылых дамоў зноў з'явяцца краты, а на вуліцах — шайкі нічым не занятых, галодных і злых падлеткаў».
«А калі наогул усе-усе застрайкуюць — мы адно аднаго будзем вучыць, лячыць, ахоўваць, а потым і есці, ці адразу ў палон? Пад вядомымі сцягамі і з белымі кветкамі», — піша Раўкоў.