«Крумкачы» выйшлі ў майках «Мы з народам». Фота клуба

«Крумкачы» выйшлі ў майках «Мы з народам». Фота клуба

АБФФ разаслала клубам вышэйшай лігі ліст, у якім папярэдзіла аб недапушчальнасці выкарыстання палітычных жэстаў.

Там падкрэсліваецца, што футбол як алімпійскі від спорту павінен заставацца нейтральным у палітычных, рэлігійных, этнічных, расавых і іншых пытаннях і г.д.

Звяртаецца ўвага, што 21-23 жніўня «мелі месца выпадкі выкарыстання гульцамі каманд жэстаў, прадметаў адзення, надпісаў на экіпіроўцы, звязаных з адкрытай праявай сваіх палітычных прыхільнасцяў.

«Футбольныя матчы і звязаныя з ім цырыманіяльныя мерапрыемствы павінны заставацца свабоднымі ад праявы сваіх палітычных пераваг з боку гульцоў і афіцыйных асоб (трэнераў, суддзяў, інспектараў і інш.)», — гаворыцца ў лісце за подпісам генеральнага сакратара АБФФ Жардзецкага.

Нагадаем, што некаторыя гульцы з розных ліг у гэтыя выхадныя святкавалі галы паднятым уверх кулаком і знакам victory. Сэрцайка, кулак і знак перамогі з'яўляюцца сімвалам аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай.

А «Крумкачы» наогул выйшлі на матч першай лігі ў майках, на якіх было напісана «Мы з народам».

Таксама футбалісты гулялі з белымі стужкамі на руках, якія з'яўляюцца сімвалам руху «За сумленныя выбары».

Tribuna дадае, што некалькі месяцаў па ўсім свеце ва ўсіх відах спорту выказваюць падтрымку чарнаскураму насельніцтву планеты (рух Black Lives Matter). Спартсмены ўстаюць на адно калена, на майкі, спартыўныя пляцоўкі і стадыёны наносяцца надпісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0