Беларуская апазіцыя, дамагаючыся сыходу Лукашэнкі, дзейнічае па «венесуэльскім сцэнары», заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, піша РИА Новости.

«Перамовы яны прапануюць з цяперашнімі ўладамі толькі з адной мэтай — абмеркаваць умовы сыходу прэзідэнта Беларусі, прапануецца гэтак далей прасоўваць свае праграмы. Гэта прыкладна так жа, як у Венесуэле, калі легітымны прэзідэнт абвяшчаецца ізгоем», — сказаў Лаўроў.

«Некаторым беларускім апазіцыянерам, якія жывуць на Захадзе і адтуль спрабуюць уплываць на тое, што адбываецца ў сваёй краіне, вельмі хочацца, каб было інакш, каб была кроў, каб справакаваць рэакцыю беларускіх сілавікоў, якія цяпер нікога не чапаюць і не ўмешваюцца ў правядзенне мірных дэманстрацый», — сказаў галоўны расійскі дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0