Я люблю
Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Іх хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў…
Канстанцыя Буйла, Вішнева
«Наша Ніва». 1911. №24
0
0
0
0
0
0