У крыві Аляксея Навальнага, шпіталізаванага ў Омску з прыкметамі атручвання, не знайшлі таксічных рэчываў, паведаміла крыніца «Медузы», знаёмая з вынікамі абследавання палітыка.

Біяматэрыялы Навальнага накіравалі ў лабараторыю ў Маскву для далейшага вывучэння на прадмет наяўнасці таксічных рэчываў, заявіў суразмоўца. Назву лабараторыі крыніца не ўдакладніла.

Разглядаецца некалькі дыягназаў стану Навальнага, звузіць да аднаго пакуль не атрымліваецца. Крыніца адзначыла, што транспарціроўка палітыка з Омска немагчымая, паколькі ёсць асцярогі, што стан Навальнага падчас пералёту можа пагоршыцца праз перапады ціску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0