Выканаўца абавязкаў дырэктара Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Брус Мілар заявіў:

«Беларускія ўлады не спыніліся на затрыманьні тысяч пратэстуючых, катаваньнях зьняволеных і зьбіцьці журналістаў і лекараў. Цяпер яны абвінавачваюць мірных лідараў апазыцыі ў тым, што тыя ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Гэта паказвае, наколькі далёка рэжым Аляксандра Лукашэнкі гатовы зайсьці ў імкненьні ўтрымаць уладу. Калі нешта і пагражае міру і бясьпецы ў Беларусі, то гэта менавіта гвалт уладаў у дачыненьні да ўласнага народа», піша Радыё Свабода.

«Мы зноў заклікаем беларускія ўлады спыніць перасьлед мірных пратэстуючых і нагадваем ім пра іх абавязкі ў адпаведнасьці зь міжнародным правам паважаць права на свабоду выказваньня меркаваньняў. Заява генпракурора напэўна абурыць пратэстуючых. Людзі ў Беларусі павінны мець магчымасьць выказваць свае погляды бяз страху пакараньня», - заявіў Мілар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0