Прэзідэнт Расіі абмеркаваў са старшынёй Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем сітуацыю ў Беларусі, паведаміла ў чацвер прэс-служба Крамля.
«З расійскага боку акцэнтаваная контрпрадуктыўнасць аказання якога-небудзь ціску на кіраўніцтва суверэннай беларускай дзяржавы і ўмяшання звонку ў працэсы, што адбываюцца там. Пацверджана, што больш хуткая нармалізацыя сітуацыі ў Беларусі адпавядае інтарэсам як Расіі, так і ЕС», - гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0