Палітык Аляксей Навальны, шпіталізаваны ў Омску, знаходзіцца ў стабільным стане. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага доктара бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі № 1 у Омску Анатоль Калінічэнка.

«Я дазволю сабе некаторае асцярожнае выказванне. Улічваючы той стан, у якім ён быў да нас дастаўлены, улічваючы поўную няяснасць дыягназу, тое, што нам удалося стабілізаваць яго, тое, што нам удалося цяпер мець тую клінічную карціну, якая ёсць, для нас гэта пэўная асцярожная, акуратненькая, добрая прагнастычная прыкмета», — сказаў Калінічэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0