Былы міністр абароны Беларусі, а цяпер дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў параўнаў дзеянні грамадзянскай супольнасці з путчам 1991 года, спробу якога распачалі члены Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ГКЧП).

«Антыканстытуцыйныя дзеянні самаабвешчанага «Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы» паглыбілі хаос у грамадстве, наблізіўшы распад некалі магутнай дзяржавы. Падобныя працэсы адбываюцца сёння ў Беларусі», — напісаў Раўкоў на сваёй старонцы ў сетцы Facebook.

Генерал адзначыў, што ўдзельнікі акцый пратэсту заклікаюць людзей да мітынгаў і страйкаў, у выніку якіх пацерпіць эканоміка краіны.

«Частка нашых грамадзян паверыла парадам арганізатараў акцый пратэсту, але ім не патрэбна моцная Беларусь, памятайце пра гэта. Імкнучыся павярнуць гісторыю назад, яны могуць знішчыць усё, чаго мы дасягнулі ўпартай і штодзённай працай», — папярэдзіў Раўкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0