Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерый Цапкала сустрэўся ў Варшаве з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам, паведаміў палітык у твітары.

«Насычаны першы дзень у Варшаве. Адбыўся візіт у Міністэрства замежных спраў Польшчы. Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч адзначыў, што выгляд сталіцы Беларусі і многіх іншых гарадоў, дзе тысячы людзей пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, паказвае, што наш народ поўны рашучасці і жадае дамагчыся мірных пераменаў», — гаворыцца ў паведамленні Цапкалы.

Учора таксама стала вядома, што ў Варшаву перабраліся Вераніка Цапкала з дзецьмі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0