«Камсамольская праўда» ў Беларусі» ў сераду вечарам не змагла надрукаваць сённяшні нумар за 20 жніўня. У Доме друку зноў нечакана зламалася друкаваная машына, паведамілі журналісты выдання ў сацсетках.

19 жніўня PDF-версія газеты своечасова трапіла ў Дом друку: «Але нажаль, над станкамі там навіс нейкі злы рок».

Нагадаем, што ўвечары ў панядзелак, 17 жніўня, «Камсамолцы» таксама паведамілі, што станок не працуе. Нумар быў надрукаваны на наступны дзень.

Той нумар за 18 жніўня мусіў выйсці з фота самай масавай акцыі пратэсту на вокладцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0