Па інфармацыі тэлеграм-канала Harbatsevich, Генштаб РБ сёння не дазволіў прылёт расійскага самалёта з 155 чалавекамі на борце, які павінен быў прызямліцца ў Мачулішчах пад Мінскам «у інтарэсах МУС РБ».

Як вядома аўтару канала, у маршрутах грамадзянскай авіяцыі існуе заяўка на прылёт 18—19 жніўня ў Мачулішчы грузавога ІЛ-76 RIF6802 расійскай Нацгвардыі (ляціць праз Ярмоліна-Чкалаўскі) з мэтай «перавозкі асабовага складу і маёмасці войскаў Нацыянальнай гвардыі».

Першапачаткова ў заяўцы гаварылася пра «да 155 чалавек і 3 тоны груза», рэйс выконваецца «ў інтарэсах МУС РБ».

Па інфармацыі канала, цягам дня заяўка так і застаецца незадаволенай ваеннымі, якія кіруюць дазволамі на палёт (Генштаб). Заяўка абнаўляецца, цяпер з яе знік пункт пра 155 чалавек, але яна дагэтуль не пацверджаная.

Таксама вядома, што ў нядзелю ў Беларусі сядаў (ужо вылецеў) RIF6829 Нацгвардыі, таксама з Ярмоліна, там было пару пасажыраў і 3 тоны груза, першапачаткова два гэтыя самалёты меліся ляцець у адзін дзень, але RIF6802 16-га не даляцеў, няясна і ці даляціць сёння. Прэс-служба МУС інфармацыяй аб самалётах пакуль не валодае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0