Міністр замежных спраў Венгрыі Пэтэр Сіярта заявіў пра салідарную з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Эстоніяй пазіцыю сваёй краіны ў ацэнцы сітуацыі ў Беларусі.

У паведамленьні, разьмешчаным на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў, Пэтэр Сіярта ўдакладніў, што гаворка ідзе аб неабходнасьці правесці ў Беларусі паўторныя выбары пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў.

Пэтэр Сіярта дадаў, што гэтая пазіцыя была ўзгоднена ў часе ягоных тэлефонных размоў з калегамі з Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы, а пасля іх — у тэлефоннай размове прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана з кіраўніком урада Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0