Фота прэс-службы

Фота прэс-службы

Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка ў час візіту на МЗКЦ. Сюжэт быў паказаны ў вячэрнім выпуску навін на АНТ, піша Tut.by

Рабочыя нагадалі Лукашэнку, што, паводле афіцыйных звестак, яго не падтрымалі каля 700 тысяч чалавек: «Гэта вялікая сіла, з імі трэба размаўляць».

Лукашэнка пагадзіўся, але тут жа загаварыў пра Ціханоўскую і тым, што дзеля яе гатовыя кінуць першага прэзідэнта. На заўвагу рабочага, што прэзідэнты павінны мяняцца, як і рабочыя — змену адпрацаваў і сышоў, Лукашэнка адказаў:

— Калі прэзідэнт будзе ў вас пазменна працаваць, труба вам.

Ён стаў гаварыць, што з краінай стварылі невядома што, і зноў узгадаў Ціханоўскую:

— Чэсныя і нячэсныя выбары [сказаў па-беларуску — НН]… «Потым я прыйду правяду чэсныя», — працытаваў Лукашэнка. — Перамагла. Што будзе наступным яе крокам? Вось падумайце. А яны сказалі — выпусціць палітвязняў. Чаму? Там жа Сярожа сядзіць (Сяргей Ціханоўскі). Выйдзе Сярожа адтуль і ніякіх паўторных выбараў не будзе. Руліць будзе ён, яна будзе зачытваць. Ну што мы — ідыёты, гэтага не разумеем?

Лукашэнка заявіў, што ведае ўсе гэтыя тэхналогіі.

— І нават Віцьку Бабарыку ніхто не выпусціць, бо ён ужо потым ім будзе замінаць.

Паказалі і ўрывак з размовы Лукашэнкі з жанчынай. Ёй ён паабяцаў «прыбраць патруляванне вось гэтых у чорных кашулях», але папрасіў потым на яго не крыўдзіцца.

— Шахрай, прыбраць усіх ваеннаслужачых з Уручча, — распарадзіўся ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0