Рада біскупаў найбуйнейшага евангельскага аб'яднання Беларусі (Царква Хрысціян Веры Евангельскай) звяртаецца да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць гвалт і пачаць мірны дыялог з народам.

«Падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне ў перадвыбарчы перыяд і непасрэдна пасля выбараў прэзідэнта краіны, не пакінулі абыякавымі нікога, у тым ліку і Царкву хрысціян веры евангельскай. Балюча бачыць нарастанне гвалту ў грамадстве, прадбачучы, куды гэта прывядзе родную нашу краіну.

Мы, кіраўніцтва Царквы ХВЕ, просім спыніць лютасць і гвалт з боку сілавых структур, а таксама нялюдскае стаўленне да затрыманых, іначай будзе канчаткова згублены давер да людзей у пагонах і ў цэлым да ўлады. Мы спадзяёмся, што ўсе затрыманыя будуць адпушчаныя на свабоду. У нас у краіне не абвешчана ваеннае становішча, таму мы просім прыбраць з вуліц нашых гарадоў спецтэхніку, якая выклікае жах. І, вядома, пачаць мірны дыялог са сваім народам. Мы, у сваю чаргу, будзем працягваць маліцца за наш народ, за нашу краіну, у тым ліку і яе дзяржаўныя структуры.

Няхай дапаможа ўсім нам у гэтым Госпад!», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0