«Я не палітык, гэта мой муж хацеў балатавацца, але цяпер сядзіць у турме. Я хачу стаць прэзідэнтам, каб змяніць сітуацыю». Пра гэта заявіла кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў сваім другім звароце на радыё.

Зварот Святланы па радыё паўтараў учорашні выступ на тэлебачанні.

Яна распавяла навіны апошніх дзён, якія «не пакажуць на афіцыйным тэлебачанні»: што Сяргей знаходзіўся ў карцары, Валерый Цапкала вывез дзяцей, а яе пікеты ў 11 гарадах збіралі тысячы людзей.

«Мая місія ўвасобіць мары ў рэальнасць», — кажа Святлана. Яна падкрэсліла, што ніхто ў яе камандзе не хоча майдану. «Мы клічам на выбары, а не майдан». Пра майдан кажа толькі адзін чалавек — кіраўнік краіны.

«Калі ўлада сыдзе, тут будзе свята».

«Калі ўлада сыдзе, то мы набудзем незалежнасць і свабоду».

«Пенсіянеры павінны гуляцца з унукамі, а не гандляваць ягадамі на трасе, каб выжыць. Я ведаю, як павысіць пенсіі».

Ціханоўская ў другім тэлезвароце: Калі гэтая ўлада сыдзе, Беларусь не стане беднай. Яна перастане быць такой

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0