Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая апублікавала дадатковы спіс імёнаў людзей, якія сталі яе даверанымі асобамі. Усяго такіх набралася 18 з 30 магчымых з улікам раней названых Міхаіла Чыгіра, Анатоля Трухановіча і Ігара Лялькова.

Хто ж увайшоў у гэты спіс?

  • Анатоль Юрэвіч — актывіст БСДП са Слуцка;
  • Вадзім Чарнышоў — бізнэсовец, былы кіраўнік Партыі аматараў піва;
  • Віктар Малочка — былы падпалкоўнік фінансавай міліцыі, актывіст АГП з Салігорска;
  • Ежы Грыгенча — сябра АГП з Гродна;
  • Уладзімір Пруднікаў — сябра АГП з Гродна, доктар;
  • Сяргей Верамеенка — прадстаўнік БХД з Гродна;
  • Леанід Спаткай — ветэран памежных войскаў, палкоўнік, вайсковы эксперт;
  • Яўген Карпавец — ЛГБТ-актывіст з Мазыра;
  • Павел Патапейка — эксперт па міжнароднай тэматыцы.

Асобы іншых давераных асобаў Канапацкай абсалютна нічога не гавораць шырокай публіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?