Выкарыстанне вакцыны ад каранавіруса пачнецца не раней за 2021 год, нягледзячы на добрыя вынікі выпрабаванняў. З такім сцвярджэннем выступіў у сераду дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян, піша tass.ru.

«Калі казаць рэалістычна, наступны год ужо надыдзе да таго часу, калі людзей пачнуць вакцынаваць», — сказаў Раян.

Ён адзначыў, што некаторыя патэнцыйныя прэпараты дасягнулі трэцяй фазы выпрабаванняў, якая прадугледжвае тэставанне на людзях, і ўсе яны дэманструюць добрыя вынікі. «Але трэба забяспечыць бяспеку і эфектыўнасць вакцын. Гэта зойме некаторы час», — растлумачыў эксперт, падкрэсліўшы неабходнасць доступу да вакцынацыі для ўсіх людзей незалежна ад узроўню прыбытку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0