У Мінску працягваецца пераслед удзельнікаў тэлеграм-канала «Армія з народам», паведамляюць праваабаронцы.

Сёння, 21 ліпеня, міліцыя затрымала Сяргея Коршуна і Сяргея Лук'янава (у Лук'янава праходзіць вобшук). Пры гэтым 29 чэрвеня міліцыя ўжо прыходзіла да Лук'янава з-за канала «Армія з народам». Тады яго затрымалі, а на наступны дзень асудзілі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) па арт. 23.4 і 23.5 КаАП. 

Знаёмая Сяргея Лук'янава паведаміла, што супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па стане на 16:30 ён знаходзіцца ў Следчым камітэце. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0