БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці заявіў, што сацыяльна арыентаваная палітыка, якую ў Беларусі праводзяць на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, дае свае вынікі, піша БЕЛТА.

«Мы глядзелі на развіццё свайго — сваёй эканомікі, прамысловасці, давалі магчымасць нашым людзям зарабіць. Небагата жывуць людзі, і вы не багатыя, вы не алігархі. Але мы ведаем як жыць, і мы жывём на сваёй зямлі», - сказаў ён.

«Калі б мы такую палітыку (мы яе па-навуковаму называем сацыяльна арыентаванай) народную не праводзілі, нас бы сёння ў гэтай зале не было. Праводзілі б тут нарады і сходы іншыя людзі, калі б яшчэ такую ўтульную залу ўдалося захаваць.

Жылі б у чорта на кулічках, як гэта было заўсёды, нас бы абувалі ў лапці, запрагалі ў калёсы і паганялі б пугай.

Але мы тады, сціснуўшы зубы, ператрывалі, асабліва тут, на Чарнобыльскай зямлі, вытрымалі. Я б не сказаў, што сёння яны хочуць замяніць уладу ў Беларусі. Трэба расхістаць, разгайдаць», — адзначыў Лукашэнка.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0