Мемарыял Паўла Шарамета адкрылі ў Кіеве ў чацвёртую гадавіну гібелі журналіста, паведамляе Украінская праўда.

Фота Эльдара Сарахмана, Украінская праўда

Фота Эльдара Сарахмана, Украінская праўда

Памятны знак усталявалі на вуліцы Івана Франка — недалёка ад дома, дзе жыў Шарамет, і на месцы, дзе загінуў. Аўтар мемарыяла — вядомы ўкраінскі скульптар Назар Білык.

Помнік выкананы ў лаканічным стылі — белы аркуш паперы з імем і прозвішчам забітага журналіста, а таксама словы ўнізе «на гэтым месцы 20 ліпеня 2016 года загінуў журналіст». 

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года. Ягоны аўтамабіль быў узарваны.

Фота Міколы Донева, Украінская праўда

Фота Міколы Донева, Украінская праўда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0