Здарэнне адбылося на вуліцы Адзінцова, паведамляе ДАІ Мінска ў сваім тэлеграм-канале

42-гадовая кіроўца «Джылі Атлас», рухаючыся па вул. Адзінцова з боку вуліцы Якубоўскага ў напрамку Лабанка, не справілася з кіраваннем і ўчыніла наезд на чатыры аўтамабілі, прыпаркаваныя справа. А потым «Джылі» перакулілася.

«Рэно Лагуна», «Рэно Логан», «Джылі» атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

Кіроўцу «Джылі Атлас» даставілі ў бальніцу для вызначэння фізічнага стану. Канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 0,75 праміле.

ДАІ

ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0