Фота Станіслава Красільнікава, ТАСС

Фота Станіслава Красільнікава, ТАСС

Расія не зацікаўленая ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі, як гэта адбылося ва Украіне ў 2014 годзе. Пра гэта заявіў у чацвер намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка ў інтэрв'ю першаму намесніку генеральнага дырэктара ТАСС Міхаілу Гусману.

«У адрозненне ад замежных гульцоў, як цяпер кажуць — актараў, Расія не зацікаўленая ні ў якіх «майданах», ні ў якіх кіеўскіх сцэнарах [у Беларусі], — сказаў Рудэнка. — Тое, што адбылося на Украіне, стала такой прышчэпкай для многіх дзяржаў, у тым ліку для брацкай, самай блізкай для нас краіны — Беларусі».

Намеснік кіраўніка МЗС РФ звярнуў увагу на тое, што Расія спакойна назірае за тым, што адбываецца ў Беларусі. «Расія не ўмешвалася і не збіраецца ўмешвацца ў выбарчыя працэсы, у нас няма ніякай цікавасці ўплываць на меркаванне беларусаў. Канчатковы выбар павінны зрабіць беларускі народ, і мы гэты выбар прызнаем», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0