Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандру Лукашэнку пасля перамогі на выбарах наўрад ці ўдасца вярнуць любоў народа. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю Tut.by незалежны аналітык Сяргей Чалы.

— Аляксандр Рыгоравіч думае, што яго праблема 9-10 жніўня скончыцца. Але не. Калі жонка прыняла рашэнне сысці, то можна яшчэ нейкі час прымушаць яе жыць з табой, але ні кахання, ні павагі з яе боку ўжо не будзе. Вярнуць любоў народа немагчыма, а купіць — грошай няма, — тлумачыць эканаміст. І прыводзіць як прыклад завяршэнне фільма «Цар»: Іван Жахлівы пасля чарговай перамогі глядзіць на пусты горад і пытаецца: «Дзе мой народ?» А народ ужо чужы.

Эканамічнае становішча пасля выбараў чароўным чынам не выправіцца. Тым больш з сыходам урада Сяргея Румаса звузіліся шанцы на пераўтварэнні, якія вывелі б эканоміку на шлях росту.

— Нам сказалі, што рэформы магчымыя толькі як удасканаленне мінулага.

Фокус у тым, што, калі ты зайшоў у тупік, удасканальвацца далей немагчыма. Наша эканоміка зайшла ў тупік. А з яго няма выхаду наперад — толькі назад.

Як у аўтамабілі, калі вы заехалі ў тупік, часткай руху наперад будзе вяртанне назад, — кажа Сяргей Чалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0