Член цэнтральнага камітэта партыі «Справядлівы свет», адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду» Сяргей Вазняк пахваліўся ў фэйсбуку ўнікальным дасягненнем.

Аказалася, ён быў даверанай асобай у пяці розных кандыдатаў у прэзідэнты ў пяці розных выбарчых кампаніях.

Вось якіх кандыдатаў падтрымліваў Вазняк:

  • 1994 — Васіль Новікаў
  • 2006 — Аляксандр Мілінкевіч
  • 2010 — Уладзімір Някляеў
  • 2015 — Таццяна Караткевіч
  • 2020 — Андрэй Дзмітрыеў

Гомельскі апазіцыянер Віктар Карняенка, які быў намеснікам штаба Мілінкевіча ў 2006 годзе, рэзка адрэагаваў на словы Вазняка: «Такі шматстаночнік. Куды куратары пашлюць, там і арэ. Хоць на пяць, хоць на дзесяць кандыдатаў любых масцяў. Будзёнавак за пазухай навалам! І ў будні і па выхадных, а ў святы ў падвойным памеры такіх трэба як мінімум аплёўваць».

Сяргей Вазняк не пагадзіўся з ім: «Ні за аднаго са сваіх кандыдатаў мне не сорамна. Усе яны змагаліся за тое, каб Беларусь стала дэмакратычнай рэспублікай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?