Заснавальнік SpaceX і генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск упершыню ўвайшоў у першую дзясятку рэйтынгу мільярдэраў Forbes, які абнаўляецца ў рэальным часе.

Да 09:00 16 ліпеня Forbes ацэньваў актывы Маска ў 70,8 мільярдаў даляраў, у рэйтынгу бізнэсовец заняў восьмае месца.

Ён пабагацеў на мільярд, сведчаць звесткі рэйтынгу.

Гэта адбылося ў тым ліку дзякуючы росту кошту акцый Tesla. Як піша Bloomberg, з мая па сярэдзіну ліпеня яны падаражэлі ў два разы.

Маску належыць пятая частка акцый Tesla, гэта, паводле звестак Bloomberg, складае асноўную частку скарбу бізнэсоўца.

Перад Маскам — Джэф Безас (178,6 млрд), Бернар Арно (113), Біл Гейтс (112,4), Марк Цукерберг (88,4), Лэры Элісан (72,9), Уорэн Бафет (72,0), Стыў Балмер (70,8).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0