Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 15 ліпеня ў свеце зарэгістравана 13 459 235 выпадкаў каранавіруса, памёр 581 221 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 3 545 077 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 139 143 чалавекі, з іх 935 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 1 931 204 выпадкі каранавіруса, 1241 чалавек памёр ўчора. У Індыі — 937,5 тысячы выпадкаў. Памерлі за ўчора 588 чалавек.

Усяго ў свеце за 14 ліпеня зафіксавалі 217 917 новых выпадкаў каранавіруса.

За 14 ліпеня памерлі ад каранавіруса 5413 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0