kremlin.ru
Расія і Беларусь абмяркоўваюць дарожныя карты і этапы інтэграцыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
«Ёсць пэўная паслядоўнасць дзеянняў і ёсць пэўны набор дарожных карт, які ўжо даўно прапрацоўваецца, — сказаў ён у чацвер журналістам на пытанне аб магчымасці аб'яднання дзвюх краін. — Акрамя таго, у Саюзнай дамове таксама прапісаная пэўная паслядоўнасць і этапнасць дзеянняў па інтэграцыі».
«Вось гэтыя тэмы сапраўды знаходзяцца і знаходзіліся на парадку дня, яны сапраўды абмяркоўваюцца на самым розным узроўні», - сказаў на заканчэнне прадстаўнік Крамля.
0
0
0
0
0
0