Затрыманы ў выніку правакацыі 3 ліпеня ў Мастах Аляксандр Мілюк цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Актывіст ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай захварэў на каранавірус, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля затрымання Мілюку стала кепска, міліцыя хацела завезці яго ў ізалятар, але выкліканыя лекары не дазволілі гэта зрабіць. У шпіталі зрабілі два тэсты на COVID, абодва далі станоўчы вынік.

Аляксандр Мілюк дапускае, што ён мог заразіцца 26 чэрвеня, калі яго таксама затрымала міліцыя і прымусова завезла ў шпіталь на агляд, ці ён цвярозы, ён тады быў без маскі.

У жонкі Мілюка таксама паднялася тэмпература, у яе таксама сімптомы каранавіруса, але вынікаў яе тэсту пакуль што няма.

Пакуль невядома, ці міліцыя складала нейкі пратакол у дачыненні да Мілюка пасля правакацыі 3 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0