Васіль Быкаў. Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык: аповесці
Мастацкая літаратура, 2019 — 399 с.
У кнігу Народнага пісьменніка ўвайшлі творы, якія сталі класікай беларускай літаратуры.
Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!
Кн. 1. Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; склад.: A. М. Літвін, A. А. Крыварот, К. Д. Ганчарэнка; рэдкал.: A. А. Каваленя (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 451 с.
У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН.
Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў настаўнікаў, студэнцкую і вучнёўскую моладзь.
Сузор'е герояў зямлі беларускай
(Беларусь памятае: у імя жыцця і свету.) Укладальнікі: Б. Даўгатовіч, А. Каваленя. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019 — 360 с.
Ілюстраваная энцыклапедыя прысвячаецца героям беларускай зямлі. Сярод іх лётчыкі і танкісты, маракі і сувязісты, пяхотнікі і кавалерысты, медыкі і артылерысты, а таксама партызаны і падпольшчыкі.
Мікалай Дзенісевіч. Фінскі капкан: успаміны і разважанні былога малалетняга вязня фінскага канцлагера
Сведчанні былога вязня канцлагера Хепасуа. Матэрыялы разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі Другой сусветнай.
Неаніла Цыганок. Асіповічы: трагічныя старонкі
Выдавецтва: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020 — 128 с.
Кніга прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У цэнтры ўвагі трагедыя татальнага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі яўрэйскага насельніцтва. Немагчыма без болю чытаць пра шматмесячныя пакуты і страшную гібель выхаванцаў Крынкаўскага дзіцячага дома, ператворанага нацыстамі і іх памагатымі ў сапраўдны дзіцячы канцлагер. Многія старонкі кнігі прысвечаны гісторыі горада Асіповічы і былых мястэчак на тэрыторыі раёна, дзе традыцыйна жылі яўрэі.
Леанід Емяльянаў. Малыя пакутнікі вайны
Беларуская навука, 2020 — 295 с.
У кнізе сабраныя ўспаміны дзяцей вайны — апошніх яе сведак і пакутнікаў. Апісваюцца падзеі, якія адбываліся ў час акупацыі на тэрыторыі Беларусі і часткова — Расіі. Сваімі ўражаннямі пра той страшны перыяд дзеліцца і сам аўтар.
Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны
(Залатая калекцыя беларускай літаратуры; Т. 19). уклад., прадм. і камент. A. І. Бельскага; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. Мастацкая літаратура: 2020 — 831 с.
Упершыню пад адной вокладкай сабраныя творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і адносна нядаўна вернутыя ў гісторыка-літаратурны кантэкст. Аўтары зборніка — класікі, знакавыя і вядомыя пісьменнікі, а таксама паэты, якія загінулі на фронце.
Андрэй Аўдзей, Павел Гушынец. Вайна дзяўчынкі Сашы
Перад людзьмі, лёсы якіх апісаны ў гэтай кнізе, стаяла кароткая і простая задача: «выжыць». Яе героі — рэальныя людзі. У 1941-45-х гадах ім было 4, 5, 12, 16 гадоў. Хтосьці правёў гады вайны на акупаванай тэрыторыі, хтосьці быў сагнаны ў Нямеччыну, хтосьці галадаў і мёрз у абложаных гарадах.
Гэтыя людзі ўжо распавядалі свае гісторыі — дзецям, унукам, карэспандэнтам раённых газет. Але газета выйдзе, праляжыць тыдзень і знікне ў смецці. Трохі даўжэй гісторыя пражыве ў памяці дзяцей. Гэтая кніга напісаная, каб успаміны захаваліся на дзесяцігоддзі. Каб ні ў каго не ўзнікла спакусы «паўтарыць».
Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648