Учора ў Злучаных Штатах зафіксавана 51 097 выпадкаў каранавіруса. Гэта рэкорд за ўвесь час пандэміі. 26 чэрвеня было 47 365.

Усяго ў ЗША 2 млн 780 тысяч выпадкаў з пачатку пандэміі, памерла больш за 130 тысяч чалавек.

Рост захворванняў аднавіўся з трэцяй дэкады чэрвеня, прычым з'явіліся новыя штаты — антылідары. Гэта спякотныя Тэхас, Фларыда, Арызона. Толькі за ўчора таксама зафіксавана 8 240, 6 563 і 4 877 выпадкаў адпаведна. Таксама аднавіўся рост захворванняў у Каліфорніі: учора там зафіксавана 6 497 выпадкаў, пазаўчора — 7 500.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0