Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by 

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by 

Адпаведнае рашэнне Мінскага гарвыканкама прынята сёння. Дакумент вызваляе мінчукоў, у якіх на мінулым тыдні ўзніклі праблемы з якасцю вады, ад аплаты паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення за чэрвень, паведамляецца ў тэлеграм-канале «Мінск. Афіцыйна».

Мінскводаканал на працягу 3 рабочых дзён падрыхтуе і перадасць у разлікова-даведачныя цэнтры спісы адрасоў, па якіх не будзе налічвацца аплата.

У іх трапляюць жылыя дамы Фрунзенскага, Маскоўскага і частка дамоў з іншых раёнаў сталіцы, спажыўцы якіх не маглі выкарыстоўваць пітную ваду ў сувязі са збоямі сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0