Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Былы кіраўнік «Парка высокіх тэхналогій» Валер Цапкала не збіраецца спыняць прэзідэнцкую кампанію, хоць ЦВК прызнала ў яго толькі 75 тысяч подпісаў, а, каб зарэгістравалі кандыдатам, трэба 100 тысяч. Пра гэта Цапкала заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, піша «Радыё Свабода». 

Цапкала заявіў, што ягоны штаб сабраў 212 тысяч подпісаў, з іх у тэрытарыяльныя камісіі перадалі каля 160 тысяч. Іх правяралі ў тры этапы: на абласным узроўні, у штабе і ў незалежнай рэвізійнай камісіі. Ён мяркуе, што гэтая працэдура была самай строгай.

Не прызналі каля паловы пададзеных подпісаў. Цапкала адзначыў «дзіўныя з'явы»: як то ў Гродне, дзе подпісы збіралі толькі ў Ленінскім раёне, асобна фіксаваў жыхароў Ленінскага і Кастрычніцкага раёна, ды ў Кастрычніцкім прызналі несапраўднымі 1,8% подпісаў, па Ленінскім — 16%.

Гэта кажа пра тое, што «недзе падлік вёўся некарэктна», каментуе Цапкала. Цяпер ягоны штаб падрыхтаваў звароты ў выбаркамы пра акты адбракоўкі подпісаў — хоча правесці апытанні тых людзей, чые подпісы адбракавалі. Перадусім хочуць праверыць подпісы ў Фрунзенскім раёне Мінска, дзе адбракавалі 18 тысяч подпісаў, а сабралі агулам звыш 30 тысяч (і згубілі іх усе).

Пра аб’яднанне з іншымі кандыдатамі

На пытанне аб прадказальнасці вынікаў судоў і магчымасці аб’яднання з іншымі патэнцыйнымі кандыдатамі Цапкала адказаў:

«Давайце спачатку пройдзем працэс юрыдычны, — адказаў ён. — Пасля, безумоўна, мы будзем з кімсьці з тых людзей, хто застанецца ў спісе кандыдатаў у прэзідэнты, калі гэта не акажамся мы, то так, мы думаем, што такое аб’яднанне магчымае».

З кім ён разглядае магчымае аб’яднанне, Цапкала не сказаў — маўляў, «не будзем бегчы наперадзе цягніка». Ад іншых штабоў прапановы аб супрацы не паступалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?