Дзмітрый Мезенцаў, фота Надзеі Бужан

Дзмітрый Мезенцаў, фота Надзеі Бужан

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў паведаміў, што сустрэўся з кіраўніком Нацбанка Паўлам Калаўрам і старшынёй КДК Іванам Церцелем, якія праінфармавалі яго аб прычынах затрымання экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, піша «Інтэрфакс».

«Падчас сустрэч з кіраўніком Нацбанка Беларусі спадаром Калаўрам і з кіраўніком КДК спадаром Церцелем я быў праінфармаваны аб тых кроках і тых прычынах, якія прадвызначылі даследчыя дзеянні і сталі асновай для затрымання і арышту гэтага чалавека [Віктара Бабарыкі]. Прыняў гэтую інфармацыю да ведама», — гаворыцца ў каментары Мезенцава, які размешчаны на сайце пасольства РФ.

«Суразмоўцы пацвердзілі, што праца следчых органаў у дачыненні да грамадзян Беларусі па ўзаемадзеянні з акцыянерамі будзе весціся ў строгай адпаведнасці з законам», — падкрэсліў пасол Расіі.

На яго думку, у сітуацыі неабходна як мага хутчэй зацвердзіць новы склад праўлення Белгазпрамбанка па ўзгадненні з акцыянерамі («Газпрам» і Газпрамбанк).

«Важна больш хуткае завяршэнне працы часовай адміністрацыі і ўзгадненне складу праўлення Белгазпрамбанка. З улікам забеспячэння законных інтарэсаў акцыянераў і кліентаў банка, абгрунтаваных патрабаванняў па абароне замежных інвестыцый», — сказаў Мезенцаў.

«Таксама важна зрабіць усё, каб іміджавыя страты, якія панёс адзін з вядучых беларускіх банкаў «прэміяльнага сегмента», былі знівеляваныя», — дадаў ён.

Пасол таксама падкрэсліў важнасць празрыстасці працэсу. «Гэта значна для гэтай крэдытнай арганізацыі і для ўсёй банкаўскай супольнасці Беларусі. Важна, каб грамадскасці і ў далейшым даводзілася інфармацыя пра тое, як вядзецца даследчая праверка, следства, наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі», — сказаў Мезенцаў.

Дыпламат перакананы, што «неабходныя крокі для гэтага будуць зробленыя». На думку пасла, «невыпадкова прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што з вынікамі праверкі будуць азнаёмленыя і Інтэрпал, і краіны-суседзі, і Расія, і ЗША».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0