SavonaNews

SavonaNews

У Італіі, у правінцыі Савона, памёр 38-гадовы беларус. Трагедыя адбылася падчас адпачынку на пляжы, паведамляе Tut.by са спасылкай на SavonaNews.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 30 чэрвеня ў камуне Вадо-Лігуры, у раёне 14:30 было атрыманае тэрміновае паведамленне аб тым, што чалавеку ў вадзе насупраць грамадскага пляжу стала дрэнна.

У сітуацыю хутка ўмяшаліся ратавальнікі — яны аператыўна даставілі мужчыну на бераг. Але службе Чырвонага Крыжа і берагавой аховы выратаваць 38-гадовага мужчыну беларускага паходжання не ўдалося.

Згодна з непацверджанай інфармацыяй, мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам у адной з літоўскіх кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0