Рух транспарту будзе абмежаваны на ўчастку ад вуліцы Леніна да Казлова сёння з 10:00 да 11:30 і заўтра, 2 ліпеня, з 13:00 да 14:30.

Адпаведна будуць змены ў трасе руху гарадскіх аўтобусаў.

Так №100, 115Э, маршруткі 1063, 1064, 1076, 1151, 1152, 1280, 1547 будуць рухацца па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках;

Аўтобусы №18, 26, 26А, 39 — па пр. Машэрава, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайская ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Маршруткі №1118-ТК, 1318-ТК — па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Куйбышава, пр. Машэрава ў прамым напрамку і па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская, вул. Свярдлова, пр. Незалежнасці ў зваротным кірунку;

Маршруткі №300Э, 1400-ТК — па вул. Бабруйская, вул. Ульянаўская, вул. Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці ў прамым напрамку; пр. Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская, вул. Свярдлова, пр. Незалежнасці, вул. Бабруйская ў зваротным кірунку;

Маршрутка №1119-ТК — па пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Багдановіча, вул. Няміга, пр. Пераможцаў у прамым напрамку і па пр. Пераможцаў, вул. Няміга, вул. Багдановіча, пр. Машэрава, вул. Красная, пр. Незалежнасці ў зваротным кірунку.

Аўтобус №57 паедзе па вул. Пуліхава, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. к. Цэткін, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0