Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч

«Мікалая сёння [30 чэрвеня] пабачыў адвакат. Пасля «пераезду» ён паспеў пабрыцца і прыняць душ. Верагодна, упершыню за месяц. Уяўляю, якое гэта шчасце — прыняць няхай турэмны, але цёплы душ, пасля того як ты месяц спрабуеш мыцца з-пад крана, з якога цячэ альбо толькі халодная, альбо толькі гарачая вада, у заўшыўленай камеры. Такая вось і ў мяне радасць», — напісала яна.

«Як жа мярзотна, што людзі… бяруць на сябе грэх і прыніжаюць сябе — не іх. Сустрэча працягвалася, самае большае, 15 хвілін».

Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая, калі ехаў на пікет на Камароўку і адпраўлены на Акрэсціна. На наступны дзень яму адмералі 15 сутак, а потым яшчэ 15 сутак. Ён меўся выйсці на свабоду 30 чэрвеня, але стала вядома, што яго затрымліваюць, як Ціханоўскага з паплечнікамі, па крымінальнай справе ч. 1 арт. 342 КК «Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Статкевіча праваабаронцы прызналі палівязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0