З панядзелка двухтыднёвая ізаляцыя ўводзіцца для жыхароў Літвы, якія прыехалі з 50 краін, уключаючы Беларусь, Швецыю і Расію. Паводле Міністэрства аховы здароўя, такое рашэнне прынята таму, што ў гэтых краінах расце ўзровень захворвання, піша Delfi.

Да гэтага часу самаізаляцыя толькі рэкамендавалася. Акрамя таго, застаецца ў сіле забарона на прыезд замежнікаў з гэтых краін, за выключэннем тых, хто атрымаў спецыяльныя дазволы літоўскіх ведамстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0