Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з педагагічным актывам краіны, піша БелТА.

«Безумоўна, усе дасягненні грамадскай адукацыі — гэта і ваша заслуга. Мы памятаем гэта, цэнім і імкнёмся ўсяляк падтрымліваць вас, у тым ліку матэрыяльна. Пачата паэтапнае павышэнне зарплаты прафесарска-выкладчыцкага складу. На працягу будучай пяцігодкі мы абавязкова давядзём заробак у вас да 150% ад сярэдняга па краіне», — заявіў ён

Таксама Лукашэнка паабяцаў, што ў будучай пяцігодцы будзе дасягнута стопрацэнтная забяспечанасць студэнтаў інтэрнатамі.

«На сённяшні дзень мы забяспечваем 89,5% месцаў у інтэрнаце. А ў асобных галінах набліжаемся да 100%. У будучай пяцігодцы з інтэрнатамі студэнтаў мы разбяромся. Кожны студэнт будзе мець сваё месца ў інтэрнатах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0