Фота Уладзя Грыдзіна

Фота Уладзя Грыдзіна

«Мінскводаканал» на сваім сайце распавёў, па якіх адрасах сёння арганізаваны падвоз пітной вады, паведамляе БЕЛТА.

Паводле звестак на раніцу 29 чэрвеня, падвозяць пітную ваду па адрасах:

Берута, 14,

Чыгладзэ, 8,

Матусевіча, 14,

пр. Пушкіна, 37.

«Мінскводаканал» рэкамендуе сачыць за абнаўленнем інфармацыі на сайце.

24 чэрвеня жыхары двух раёнаў Мінска — Фрунзенскага і Маскоўскага — адчулі непрыемны пах, які далятаў ад водаправоднай вады. Водны крызіс закрануў 2260 дамоў (750 тысяч жыхароў сталіцы).

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч 26 чэрвеня паведаміў, што прычынай пагаршэння якасці вады маглі стаць рамонтныя работы на вадаводзе №3.

У суботу, 27 чэрвеня, забароны на выкарыстанне вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах былі знятыя. Арганізаваны падвоз вады на ўсялякі выпадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0