Фота з тэлеграм-канала прэзідэнта Украіны

Фота з тэлеграм-канала прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы аплаціць штраф за парушэнне карантыну, калі суд прыме адпаведнае рашэнне. Ён таксама вырашыў заплаціць суму штрафу кафэ, у якім парушыў каранцін, незалежна ад судовага вердыкту. Пра гэта паведамляюць «Украінскія навіны».

Зяленскі адзначыў, што як грамадзянін Украіны адчувае сваю адказнасць за парушэнне. «Добраахвотна заплачу на рахунак установы харчавання суму, якая суадносіцца з сумай штрафу, — запэўніў прэзідэнт. — У той жа час у выпадку вынясення судом рашэння аб прыцягненні мяне да адміністрацыйнай адказнасці выканаю яго, як гэта прадугледжана законам Украіны».

3 чэрвеня Зяленскі выпіў кавы ўнутры аднаго з рэстаранаў у Хмяльніцкім. У той час ўстановы грамадскага харчавання ў краіне маглі працаваць толькі навынас або прымаць наведвальнікаў на летніх пляцоўках. Быў складзены і перададзены ў суд адміністрацыйны пратакол, кіраўніку дзяржавы пагражае штраф да 170 тысяч грыўняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0