Міністр замежных спраў Уладзімір Макей адказаў на патрабаванне Еўрасаюза неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ».
Фота Надзеі Бужан.
Макей паведаміў аб наяўнасці доказаў у «справе Белгазпрамбанка», якія сведчаць аб здзяйсненні палітыкам сур'ёзных фінансавых злачынстваў.
«Нягледзячы на палітычную кампанію, што праходзіць, нікому не будзе дазволена парушаць заканадаўства. А ёсць канкрэтныя доказы, дарэчы, атрыманыя з еўрапейскіх краін, у тым ліку з краін ЕС, што тыя ці іншыя асобы займаліся супрацьпраўнай дзейнасцю», — заявіў ён.
0
0
0
0
0
0