Фота Надзеі Бужан
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Валер Цапкала ў інтэрв'ю ria.ru асудзіў затрыманне свайго канкурэнта на выбарах Віктара Бабарыкі і заклікаў беларускія ўлады да «сумленнай гульні».
На пытанне, ці можна разглядаць як паслядоўныя звёны аднаго ланцуга затрыманні блогера Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, Цапкала сказаў, што «прынамсі, гэта выглядае так».
«Падобна на тое, у вачах большай часткі насельніцтва Беларусі гэта выглядае, як звёны аднаго ланцуга», — сказаў Цапкала.
«Мы асуджаем затрыманне (Віктара Бабарыкі)», — сказаў Цапкала і дадаў, што такая ягоная ацэнка падзей выцякае з ягонай «прынцыповай пазіцыі ў пытаннях так званых эканамічных злачынстваў», якой ён прытрымліваўся і раней, яшчэ на пасадзе кіраўніка адміністрацыі ПВТ.