Гэта кіраўнік Гандураса Хуан Арланда Эрнандэс. Ён паведаміў сёння аб гэтым падчас выступу па нацыянальным тэлебачанні, піша ТАСС.

«Як прэзідэнт краіны і адказны грамадзянін хачу паведаміць, што на выходных я адчуваў сябе не вельмі добра. Сёння мне паведамілі, што я заражаны каранавірусам», — заявіў прэзідэнт.

Эрнандэс таксама адзначыў, што спецыялісты рэкамендавалі яму спакой, аднак ён працягне працаваць дыстанцыйна і з дапамогай супрацоўнікаў. Прэзідэнт Гандураса удакладніў, што ў яго лёгкая форма захворвання, ён ужо пачаў прымаць лекі і пачуваецца лепш.

Прэзідэнт дадаў, што яго жонка Ана Гарсія таксама заразілася. Яе хвароба працякае бессімптомна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0