Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita назваў падзеі ў беларускай гісторыі, якія лічыць ключавымі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Гэта падзеі, якія сфармавалі нашу дзяржаўнасць. Першая — каранацыя літоўскага кіраўніка Міндоўга, другая — абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, а трэцяя — стварэнне беларускай дзяржавы пасля распаду Савецкага Саюза. У якасці прыкладу негатыўнай падзеі я б назваў падзелы Рэчы Паспалітай», — сказаў Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0