Віктар Бабарыка ў сваім стрыме на ютубе пракаментаваў сітуацыю са знойдзенымі ў яго сяброў і партнёраў грашыма і каштоўнай маёмасцю.

«Калі грошы, якія згадваў Лукашэнка, знойдзеныя ў маіх сяброў, то я афіцыйна заяўляю: гэта мае грошы.

У майго сябра, якога завуць Дзмітрый, у яго ёсць дэпазіт 100 тысяч еўра, які я яго папрасіў пакласці. Таму што я банкір і не прывык захоўваць усё ў адным кошыку», — сказаў Бабарыка.

«Другі аб'ём грошай. У сябра Уладзіміра знайшлі грошы ў памеры 100 тысяч даляраў, якія знаходзіліся ў яго ў ячэйцы, я яшчэ раз кажу: гэта мае грошы, я яго папрасіў захаваць гэтыя грошы», — дадаў ён.

Тое ж самае тычыцца каштоўных папер і аблігацый на суму 250 тысяч еўра і 100 тысяч даляраў у таго ж Уладзіміра.

«Здымайце гэтыя абвінавачванні, гэтыя грошы мае, я іх збіраюся і збіраўся адлюстроўваць у сваёй дэкларацыі», — сказаў Бабарыка. Ён спадзяецца, што грошы яму вернуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0