Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у жніўні 2020 года на біржы ICE ў Лондане вырас на 1,31% да ўзроўню закрыцця папярэдняй сесіі і дасягнуў адзнакі $40,09 за бараль, сведчаць звесткі гандлёвай пляцоўкі.

Апошнім разам нафта гэтага гатунку каштавала больш за $40 за бараль 6 сакавіка гэтага года.

У сваю чаргу нафта гатунку WTI таргавалася на ўзроўні $37,57 за бараль (+2,66%).

Нафта расійскай маркі Urals, паводле апошніх звестак, таргавалася па $37,60.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0