У Пружанскім раёне трактар наехаў на веласіпедыста — ён загінуў, паведамляе Следчы камітэт.

24 мая прыкладна ў 7.45 жыхар Пружанскага раёна ва ўзросце 55 гадоў, кіруючы трактарам у счэпцы з паўпрычэпам, рухаўся па пад'язной дарозе да сельгаспрадпрыемства, дзе наехаў на 57-гадовага веласіпедыста. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы здарэння.

На трактарыста завялі крымінальную справу па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0