Пра гэта банкір, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў у інтэрв'ю «Белсату».

«Не думаю, што нам абавязкова трэба нацыянальная ідэя. Я магу сказаць пра рысу беларусаў, вельмі важную для сучаснай сусветнай эканомікі. Я яе называю — цярпімасць да іншадумства.

Сучасная эканоміка — глабальная, і прыняцце іншай думкі, уменне знаходзіць кантактны кампраміс — гэта характэрная рыса беларусаў, пачынаючы ад яе існавання ў межах ВКЛ, дзе найбольшы распаўсюд атрымала ўніяцтва — кампраміс.

І насамрэч да сённяшняга дня цярпімасць да іншадумства вельмі важная, уменне фарміраваць каманды і ўменне прымаць іншыя пункты гледжання. Гэта для беларусаў з'яўляецца драйверам і вельмі важнай нацыянальнай рысай», — мяркуе Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0